Пошук

Аўдыенцыя для старшыні ўрада Андоры Аўдыенцыя для старшыні ўрада Андоры 

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі старшыню ўрада Андоры

13 снежня 2021 г. Папа прыняў старшыню ўрада Андоры Хавіера Эспата Самору. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Галахер.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падчас шчырых перамоў у Дзяржсакратарыяце падкрэсліваліся выдатныя адносіны паміж Княствам і Апостальскай Сталіцай, якія з’яўляюцца часткай старажытнай гісторыі ўзаемнага разумення і падтрымкі. Затым бакі абмеркавалі некаторыя важныя пытанні, якія датычаць андорскага грамадства, сярод якіх феномен міграцыі, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

13 снежня 2021, 15:48