Францішак моліцца за ахвяр пажару ў Нью-Ёрку
Папа моліцца за ахвяр пажару ў шматпавярховым жылым доме ў Нью-Ёрку. У выніку трагедыі, якая адбылася 9 студзеня 2022 года, загінулі па меншай меры 19 чалавек, сярод якіх 9 дзяцей. Пацярпелі больш за 60 чалавек.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Яго Святасць Папа Францішак быў засмучаны, даведаўшыся пра нядаўні знішчальны пажар у Бронксе, у якім загінула вялікая колькасць дзяцей”, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна на імя арцыбіскупа Н’ю Ёрка, кардынала Цімаці Долана.
Пантыфік выказаў свае спачуванні і запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці ўсіх, каго закранула трагедыя, а таксама даверыў Божай міласэрнасці ахвяр пажару і іх сем’і.
10 студзеня 2022, 13:29