Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Passione di Gesù, oratorio a 4 voci su testo di Pietro Metastasio
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Італія: Касцёл імкнецца выправіць шкоду, нанесеную Вівальдзі

Прысутнасць арцыбіскупа Ферары на прэм’еры оперы Il Farnace Антоніа Вівальдзі італьянскія медыя ўспрынялі як імкненне выправіць шкоду, нанесеную геніяльнаму кампазітару ў XVIII стагоддзі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Касцёл у 1739 годзе забараніў прэм’еру музычнага твору ў гэтым горадзе. Падзея паклала пачатак заняпаду творчасці Вівальдзі.

Арцыбіскуп Джанкарла Пэрэга прысутнічаў не толькі на прэм’еры 30 снежня 2021 года ў Муніцыпальным тэатры ў Ферары, але таксама прыняў удзел у сустрэчы пад назвай Ferrara proibita (Забароненая Ферара), якая папярэднічала ёй.

Сусветная прэм'ера оперы Il Farnace, галоўным героем якой з'яўляецца кароль Фарнак, адбылася ў 1727 годзе ў Венецыі. Затым яна была пастаўлена ў Ліворна, Празе, Мантуі і Трэвіза. Моцную апазіцыю прэм'еры твора ў Ферары падчас карнавалу ў 1739 годзе выказаў тагачасны мясцовы арцыбіскуп Тамаза Руфа. Яго матывавала тое, што Вівальдзі, хоць і быў святаром, не цэлебраваў Імшы і з'яўляўся ў кампаніі спявачкі Ганны Джыро і іншых жанчын. Сваю ролю таксама адыграла негатыўнае стаўленне іерарха да прысутнасці духоўных асоб у свеце тэатра. З прычыны таго, што прэм'ера ў Ферары не адбылася, Вівальдзі, які таксама быў імпрэсарыа, панёс сур'ёзныя фінансавыя страты і з'ехаў з Італіі.

Творчасць Вівальдзі адышла ў нябыт да ХІХ стагоддзя, калі былі адкрыты яго інструментальныя кампазіцыі. Сцэнічныя творы геніяльнага кампазітара былі знойдзены ў архівах толькі ў ХХ стагоддзі. Захавалася 21 з 42 опер, якія прыпісваюцца яму.
 

04 студзеня 2022, 11:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930