Пошук

Наступствы паводкі ў Бразіліі Наступствы паводкі ў Бразіліі 

Святы Айцец моліцца за ахвяр паводкі ў Бразіліі

Святы Айцец выказаў сваю салідарнасць з ахвярамі прыродных катаклізмаў у Бразіліі. Адмысловы зварот ён скіраваў пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 16 студзеня 2022 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Выказваю маю блізкасць людзям, якія на працягу апошніх тыдняў пацярпелі ад моцных дажджоў і паводак у розных рэгіёнах Бразіліі. Малюся асабліва за ахвяр і іх блізкіх, а таксама за тых, хто застаўся без даху над галавой. Няхай Бог падтрымае высілкі ўсіх, хто займаецца аказаннем дапамогі”, - сказаў Пантыфік.

Праліўныя дажджы ў Бразіліі працягваюцца ўжо амаль два месяцы. Яны прывялі да моцных паводак і разбурэнняў гарадской інфраструктуры. Ахвярамі стыхіі сталі дзясяткі людзей, дзясяткі тысяч жыхароў паўночна ўсходняй часткі краіны былі вымушаны пакінуць свае дамы.

16 студзеня 2022, 13:44