Пошук

Наступствы апоўзня ў Бразіліі Наступствы апоўзня ў Бразіліі 

Катастрафічныя наступствы ліўняў у Бразіліі: спачуванні Папы

Святы Айцец выказаў спачуванні насельніцтву бразільскага горада Петраполіс у штаце Рыа-дэ-Жанейра, якое пацярпела ад паводкі і апоўзняў, выкліканай моцнымі дажджамі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак адчувае глыбокі боль перад абліччам трагічных наступстваў стыхіі і выказвае спачуванні сем’ям загінулых, а таксама падзяляе пакуты людзей, якія перажываюць жалобу і тых, якія згубілі ўсё. Ён просіць Бога аб суцяшэнні для іх і аб дары хрысціянскай надзеі для ўсяго насельніцтва, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала П’етра Параліна на імя арцыбіскупа Петраполіса Грыгорыа Пайшаў Нэту.

Ахвярамі катастрафічнай паводкі і апоўзняў у Бразіліі сталі па меншай меры 110 чалавек. Каля 400 засталіся без даху над галавой. Дождж, які абрынўся на рэгіён Рыа-дэ-Жанейра, стаў самым моцным з 1932 года. Улады Петраполіса абвясцілі стан надзвычайнага становішча.

18 лютага 2022, 12:04