Канада: карэнныя жыхары чакаюць сустрэчы з Папам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Паездка, першапачаткова запланаваная на снежань 2021 года, будзе рэалізавана ў канцы сакавіка 2022 года. У заяве епіскапату гаворыцца, што ў снежні з прычыны хуткага распаўсюджвання варыянту Omicron было прынята рашэнне аб пераносе візіту ў мэтах бяспекі ўсіх дэлегатаў з улікам нявызначанасці падарожжа і нестабільнай сітуацыі як у Канадзе, так і ў свеце.
Новыя даты былі вызначаны ў цесным супрацоўніцтве з Святым Пасадам. Чакаецца, што Пантыфік сустрэнецца з некалькімі дэлегацыямі прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на працягу тыдня з 28 сакавіка 2022 года. Фінальная аўдыенцыя для ўсіх удзельнікаў пройдзе ў пятніцу, 1 красавіка.
“Мы па-ранейшаму адданыя справе аздараўлення і прымірэння, і таму з нецярпеннем чакаем сустрэчы Францішка са старэйшынамі карэннага насельніцтва, захавальнікамі ведаў, ахвярамі школ-інтэрнатаў і моладдзю”, - запэўнілі канадскія біскупы.