Пошук

Наступствы тайфуна на Філіпінах Наступствы тайфуна на Філіпінах 

Папа моліцца за ахвяр тайфуна на Філіпінах

Святы Айцец выказаў свае глыбокія спачуванні сваякам і блізкім ахвяр трапічнага шторма Мэгі, які абрынуўся на Філіпіны і ўнёс дзясяткі жыццяў людзей.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

У тэлеграме, скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна, Францішак выказаў салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад стыхійнага бедства, запэўніваючы ў малітвах за загінулых, параненых і пазбаўленых даху над галавой, а таксама за тых, хто задзейнічаны ў аказанні дапамогі.

Ураган на Філіпінах пачаўся 10 красавіка. На цяперашні час вядома, што яго ахвярамі сталі па меншай меры 80 чалавек. Супрацоўнікі ратавальных служб працягваюць пошук людзей пад тоўшчай гразевых мас у вёсках цэнтральнай часткі краіны, асабліва ў правінцыі Лейтэ.

14 красавіка 2022, 11:40