Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Мэр Кіева Віталь Клічко Мэр Кіева Віталь Клічко 

Мэр Кіева: візіт Папы мог бы прынесці мір ва Украіну

Візіт Святога Айца мог бы паспрыяць аднаўленню міра ва Украіне, - падзяліўся меркаваннем мэр Кіева Віталь Клічко ў інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Sky TG24.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Кіеўскі гарадскі галава нагадаў, што скіраваў афіцыйнае запрашэнне да Святога Айца і выказаў спадзяванне на тое, што атрымаецца рэалізаваць яго падарожжа ва ўкраінскую сталіцу.

“Яго прысутнасць тут стала б вельмі моцным сігналам. Калі б Папа прыехаў да нас, у наш горад, гэта было б знакавым падарожжам, якое магло б прынесці мір ва Украіну, бо ўвесь свет глядзіць на Папу, увесь свету слухае яго словы. Гэта было б па-сапраўднаму цудоўна. Да нас дайшла пэўная інфармацыя наконт таго, што адбываюцца спробы падабраць дату. Калі здарыцца, што такое рашэнне будзе прынята, было б сапраўдны выдатна вітаць тут Святога Айца, каб ён прынёс мір у Еўропу. Не будзем забываць, што гэта самая вялікая вайна ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны”, - дадаў ён.

Мэр Кіева падкрэсліў, што разня ў Бучы, пра якую шмат кажуць у італьянскіх СМІ, гэта толькі адзін прыклад невымерных расійскіх разбурэнняў. На яго думку, інфраструктуру некаторых гарадоў, такіх як Гастомель, Ірпень ці Барадзянка, аднавіць будзе немагчыма, бо яны цалкам разбураны.

Віталь Клічко заўважыў, што для Украіны не з’яўляецца кампрамісам перадача часткі сваёй тэрыторыі Расіі, і што ўкраінцы не жадаюць вяртацца да рэальнасці Савецкага Саюза. “Мы вельмі ясна бачым нашу будучыню і будучыню нашых дзяцей як частку сям’і дэмакратычных дзяржаў, дзе правы чалавека з’яўляюцца прыярытэтам, дзе пануе свабода слова і падтрымліваюцца фундаментальныя прынцыпы. Гэта тая прычына, па якой Расія вядзе вайну супраць нас”, - рэзюмаваў Віталь Клічко.

11 красавіка 2022, 10:16
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031