Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Украіна: Святы Пасад супраць абмежаванняў адносна любой Царквы

Апостальская нунцыятура ва Украіне адзначыла наяўнасць грамадскіх абмеркаванняў адносна юрыдычнага прызнання і належнага выкарыстання маёмасці Цэркваў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У сувязі з гэтым Нунцыятура лічыць мэтазгодным заявіць, што Святы Пасад выступае супраць любых абмежавальных дзеянняў адносна любой Царквы або рэлігійнай арганізацыі ва ўсіх краінах і ў любой сітуацыі”, - гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонцы прадстаўніцтва Святога Пасаду ва Украіне.

Пазіцыя ватыканскай дыпламатыі адносіцца да абмеркавання ва ўкраінскім парламенце магчымай забароны Украінскай Праваслаўнай Царквы, якая застаецца ў структурах Маскоўскага Патрыярхату.
 

13 красавіка 2022, 14:19