Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

COMECE супраць рэзалюцыі Еўрапарламента аб абортах

Епіскапаты краін Еўрасаюза выступілі супраць рэзалюцыі Еўрапарламента, якая асуджае нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда ЗША і патрабуе ўключыць аборт у Хартыю фундаментальных правоў ЕС.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Камісія Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE) у спецыяльная заяве, падпісанай яе Генеральным сакратаром, ксяндзом Мануэлем Барыёсам Прыетам, выказала шкадаванне ў сувязі з прыняццем рэзалюцыі Еўрапарламента, падкрэсліваючы, што яна “адкрывае шлях да адступлення ад усеагульна прызнаных правоў чалавека і няправільна паказвае трагедыю аборту для маці, якія знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі”.

“Мы павінны працаваць дзеля ўмацавання адзінства еўрапейцаў, а не садзейнічаць росту ідэалагічных бар’ераў і палярызацыі. Мы павінны падтрымліваць цяжарных маці і суправаджаць іх у пераадоленні цяжкасцей і праблемных сітуацый”, - гаворыцца ў заяве.

Зазначаецца, што “Еўрапейскі парламент не мае права ўмешвацца ў такія сферы, як аборт, што знаходзіцца па-за яго паўнамоцтвамі, а таксама ўмешвацца ва ўнутраныя справы дэмакратычных краін ЕС ці краін, якія не ўваходзяць у яго”. “Прасоўванне радыкальнае павесткі пагражае асноўным правам, уключаючы свабоду думкі, сумлення і рэлігіі, свабоду слова і свабоду сходаў, а таксама наносіць шкоду сацыяльнай еднасці”, - папярэдзілі каталіцкія іерархі.

У заяве COMECE гаворыцца таксама, што “ўключэнне аборту ў Хартыю асноўных правоў ЕС у якасці прыярытэтнай задачы ў кантэксце магчымага перагляду дамоў ЕС можа сур’ёзна нашкодзіць працэсу рэформ, паглыбляючы канфрантацыю паміж яго грамадзянамі і паміж дзяржавамі-членамі”.

7 ліпеня 2022 года Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю, якая набрала 234 галасы “за”, 155 – супраць і 38 “устрымаліся”, згодна з якой патрабуецца ўключэнне аборту ў Хартыю фундаментальных правоў ЕС і асуджаецца скасаванне Вярхоўным судом ЗША права на аборт на федэральным узроўні, што пакідае паўнамоцтвы вырашаць гэта пытанне паасобным штатам.

11 ліпеня 2022, 10:57