Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып Апостальскага падарожжа Папы ў Канаду Лагатып Апостальскага падарожжа Папы ў Канаду 

Канада: лагатып візіту Папы стварыў прадстаўнік карэнных народаў

Афіцыйны сімвал падарожжа Папы ў Канаду, якое пройдзе 24-30 ліпеня 2022 года, распрацаваў 45-гадовы Шон Вінсэн, графік-дызайнер з метыскай супольнасці правінцыі Манітоба.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Лагатып адлюстроўвае дэвіз пілігрымкі: “Ісці разам” (Walking Together). Мастак стварыў яго ў форме сіняга кола, якое сімвалізуе рух, унутры якога змешчаны знак метысаў, стылізаваныя выявы арла, рыб, паўночных аленяў, канадскіх раслін і стыхіяў прыроды, а ў верхняй частцы – голуб, як сімвал Святога Духа, і ключы святога Пятра.

Шон Вінсэн патлумачыў, што галоўным чынам імкнуўся паказаць супольнасць. “Куды б мы ні пайшлі на гэтым шляху аздараўлення і прымірэння, мы ідзем разам”, - сказаў ён, дадаючы, што, калі ствараў лагатып натхняўся прыродай сваёй роднай зямлі, сваімі каранямі і традыцыямі, думкамі пра сям’ю, сяброў, продкаў.

Мастак прызнаўся, што атрымаўшы прапанову распрацаваць сімвал гістарычнага візіту Пантыфіка ў Канаду, спачатку вагаўся, адчуваючы вялікую адказнасць, але потым, параіўшыся са старэйшынамі сваёй супольнасці і сям’ёй, пагадзіўся прыняць удзел у гэтай місіі. Вінсэн займаецца графічным дызайнам з 2007 года і ўжо стварыў шмат лагатыпаў для розных арганізацый і структур абарыгенаў.

18 ліпеня 2022, 11:56
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031