Пошук

Сіндза Абэ. Ілюстрацыйнае фота Сіндза Абэ. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец смуткуе ў сувязі са смерцю Сіндза Абэ

Францішак скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Апостальскага нунцыя ў Японіі, арцыбіскупа Леа Бакардзі, у сувязі з гібеллю Сіндза Абэ, былога Прэм’ер-міністра Японіі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

У пасланні за подпісам Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы кардынала П’етра Параліна падкрэсліваецца, што навіна пра забойства Сіндза Абэ напоўніла глыбокім смуткам Святога Айца, які выказвае свае шчырыя спачуванні сям’і і сябрам загінулага палітыка і ўсяму народу Японіі. У сувязі з гэтым “бессэнсоўным учынкам” Пантыфік “узносіць малітвы, каб японскае грамадства ўмацавалася ў сваёй гістарычнай адданасці міру і ненасіллю”, - гаворыцца ў тэлеграме.

67-гадовы Сіндза Абэ быў забіты раніцай 8 ліпеня 2022 года падчас выступлення з прамовай у горадзе Нара на поўдні Японіі. Палітык двойчы займаў пасаду Прэм’ер-міністра: у 2006-2007 і 2012-2020 гадах. Пасля сыходу ў адстаўку ён заставаўся вельмі ўплывовым членам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Папа Францішак сустракаўся з Сіндза Абэ падчас свайго візіту ў Японію ў 2019 года.
 

09 ліпеня 2022, 13:06