Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Афганістан: у сталіцы не засталося католікаў

З прыйсцем да ўлады талібаў Афганістан быў зруйнаваны. У сталіцы краіны не засталося католікаў. Манаскія супольнасці, якія дапамагалі непаўнаспраўным, былі змушаны завяршыць тут сваю дзейнасць.

Ян Глінскі - Vatican News

Афганцы прабываюць у разгубленасці, яны засталіся без дапамогі, пануе жахлівы гаспадарчы і гуманітарны крызіс. Так апісвае сітуацыю ксёндз Матэо Санавіо, які ў Кабуле ўзначальваў цэнтр для непаўнаспраўных дзяцей. Арганізацыя дзейнічала на працягу 15 гадоў, але была зачынена. Такі ж лёс напаткаў таксама асяродкі, заснаваныя іншымі манаскімі супольнасцямі.

Таварыства “Для дзяцей Кабула” аб’ядноўвала ў супольных дзеяннях сем мужчынскіх і сем жаночых манаскіх супольнасцяў. Улады цярпелі іх нябачную прысутнасць. Аднак цяпер усе падапечныя мусілі вярнуцца ў свае сем’і. Ксёндз Санавіо зараз каардынуе іх транспарціроўку ў Італію праз гуманітарныя калідоры ў супрацоўніцтве з Супольнасцю святога Эгідзія, дабрачыннага таварыства Caritas і італьянскім урадам.

Як адзначыў святар, ніводны католік не застаўся ў Кабуле, бо іначай яму пагражала б смерць ад рук талібаў. “Ад злашчаснага 15 жніўня 2021 г. прыярытэтам было ўратаваць усіх, хто працаваў для цэнтра, бо інакш іх абвінавацілі б у супрацоўніцтве з Захадам”, – адзначыў ксёндз Санавіо.

Па словах святара, яшчэ не ўсе ў бяспецы, некаторыя сем’і застаюцца ў Кабуле. Дзесяць чалавек загінулі. “Пасля закрыцця цэнтра мы канцэнтруемся на падтрымцы сем’яў, якія прыбылі ў Італію, каб яны маглі інтэгравацца”, – дадаў святар.

Многія сем’і былі вымушаны міграваць у Пакістан і Іран. Звыш сямі тысяч афганцаў склалі заявы на пераезд у Італію або на ўз’яднанне з сем’ямі ў іншых краінах. Найбольш жахлівае становішча дзяцей. 12,9 мільёна з іх патрабуе гуманітарнай дапамогі, ім пагражае смерць ад голаду. 28 % дзяўчат аддаюць замуж ва ўзросце да 18 гадоў, а ў 13 % сем’яў прынамсі адно дзіця ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў працуе ў складаных умовах.

Ксёндз Санавіо вельмі сурова ацэньвае дзеянні Захаду ў справе Афганістана. “Гэтая краіна пабудавана на опіуме. Яна ляжыць на скрыжаванні гандлю наркотыкамі і зброяй у Азіі. Талібы робяць на гэтым сваю справу. Амерыканцы і Захад нясуць адказнасць за падман гэтых людзей, якіх запэўніваюць, што іншай будучыні быць не можа. Недаацанілі ўплыву талібаў, або, што яшчэ горш, прадбачылі іх вяртанне і дзеля эканамічных або геапалітычных пытанняў пагадзіліся заплаціць гэтую цану”, – падзяліўся святар.

“На жаль, калі логіка эканомікі і грошай бярэ верх, чалавецтва адыходзіць на другі план і застаецца толькі разбурэнне. Гэта параза чалавецтва”, – заключыў ксёндз Матэо Санавіо.
 

20 жніўня 2022, 08:12
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031