Пантыфіка запрасілі ў Бахрэйн
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Інфармацыйнае агенцтва Бахрэйна заявіла аб высокай ацэнцы з боку Хамада “ключавой і значнай ролі Францішка ў наладжванні і ўмацаванні міжрэлігійнага дыялогу і паразумення паміж рознымі культурамі і цывілізацыямі, а таксама ў распаўсюджванні каштоўнасці чалавечага братэрства і суіснавання сярод усіх”.
Манарх выказаў падтрымку высновам, змешчаным у Дакуменце аб чалавечым братэрстве, падпісаным Пантыфікам і Вялікім Імамам Аль-Азхара ў 2019 годзе ў Абу-Дабі.
Трэба нагадаць, што 10 снежня 2021 года прэфект тады яшчэ Кангрэгацыі евангелізацыі народаў, кардынал Антоніа Тагле асвяціў новую каталіцкую катэдру ў Бахрэйне. Яна пабудавана на зямлі, ахвяраванай каралём Хамадам.
Каралеўства Бахрэйн – суверэнная астраўная дзяржава ў Персідскім заліве. Яна размешчана на невялікім архіпелагу, які складаецца з 51 натуральнага і 33 штучных астравоў, сканцэнтраваных вакол вострава Бахрэйн, што складае каля 83% тэрыторыі краіны. Тут пражывае больш за 1,2 мільёна чалавек, з якіх каля паловы не з'яўляюцца грамадзянамі краіны. Па стане на 2017 год асноўная частка жыхароў Бахрэйна – мусульмане (73,7%). Большасць з іх – шыіты. Хрысціяне складаюць 9,3%.