Пошук

Кардынал Джорджыа Марэнга пасля кансісторыя Кардынал Джорджыа Марэнга пасля кансісторыя 

Святога Айца афіцыйна запрасілі ў Манголію

Францішка запрасілі наведаць Манголію. Афіцыйны ліст ад прэзідэнта Ухнаагійна Чурэлсуха перадаў былы кіраўнік дзяржавы Намбарын Энчбаджар.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Група прадстаўнікоў мангольскіх уладаў прысутнічала ў Ватыкане на ўрачыстасцях, звязаных з узвядзеннем у кардынальскую годнасць новых іерархаў. Пурпурны берэт з рук Пантыфіка атрымаў і Апостальскі прэфект Улан-Батара, біскуп Джорджыа Марэнга.

Дэлегацыю 24 жніўня 2022 года прыняў Францішак. Аб гэтым паінфармаваў вернікаў у спецыяльным лісце новы кардынал. Ён прызнаўся, што “Святы Айцец праявіў вялікую цікавасць да прапановы “прыехаць у Манголію” і “сказаў, што мае намер здзейсніць гэтае падарожжа”, але многае залежыць ад яго здароўя і ўжо запланаваных абавязкаў.

“Не цяжка зразумець, гэта гістарычны момант для адносін паміж Манголіяй і Святым Пасадам, для краіны, і ў прыватнасці для нашай невялікай каталіцкай супольнасці”, - напісаў Апостальскі прэфект Улан-Батара.

Прэфектура ахоплівае ўсю тэрыторыю Манголіі, дзе пражывае ўсяго 1300 католікаў і працуюць 22 святары.
 

30 жніўня 2022, 10:41