Пантыфік вызначыў свайго прадстаўніка на пахаванні Лізаветы ІІ
Высокі ватыканскі дыпламат англійскага паходжання будзе прадстаўляць Пантыфіка на пахавальных урачыстасцях каралевы Лізаветы ІІ.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, будзе прадстаўляць папу Францішка на пахаванні Яе Вялікасці Каралевы Лізаветы II у Вэстмінстэрскім абацтве ў панядзелак 19 верасня 2022 года, - гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, распаўсюджаным Залай Друку.
На цырымонію пахавання былі запрошаны кіраўнікі дзяржаў з усяго свету.
Лізавета II, якая кіравала Брытаніяй больш за 70 гадоў, памерла 8 верасня 2022 года на 97-м годзе жыцця. Праз два дні на пасад узышоў яе 73-гадовы сын, які стаў каралём Карлам III.
Пол Рычард Галахер паходзіць з англійскага Ліверпуля. Там ён атрымаў адукацыю і стаў святаром мясцовай архідыяцэзіі.
16 верасня 2022, 14:10