Папа выказаў салідарнасць віцэ-прэзідэнту Аргентыны
Ян Глінскі
У адмысловай тэлеграме Святы Айцец выказаў палітыку падтрымку і блізкасць”у гэты цяжкі момант”. Ён моліцца, “каб ва ўмілаванай Аргентыне запанавала згода ў грамадстве і пашана дэмакратычных каштоўнасцей, насуперак усялякага роду насіллю і агрэсіі”.
Інцыдэнт адбыўся пры ўваходзе ў дом Кіршнэр у Буэнас-Айрэсе, дзе апошнімі днямі збіраюцца сотні пратэстуючых, каб падтрымаць экс-прэзідэнта, якую абвінавачваюць у карупцыі. У пэўны момант з натоўпу ў яе бок была настаўлена зброя. Палітык не пацярпела, бо зброя дала асечку.
Як паведаміў агенцтву Reuters прэс-сакратар паліцыі, побач з рэзідэнцыяй быў арыштаваны “ўзброены” мужчына, “у некалькіх метрах ад месца інцыдэнту была знойдзена зброя”. Меркаваны злачынца – 35-гадовы бразілец. Мужчына арыштаваны, следчыя высвятляюць матывы няўдалага замаху.