Украіна: за паўгода вайны знішчана 205 культавых будынкаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гаворка ідзе пра касцёлы, цэрквы, мячэці, сінагогі, навучальныя карпусы і адміністрацыйныя будынкі рэлігійных суполак. Пра гэта паведаміла Дзяржаўная служба Украіны па пытаннях этнапалітыкі і свабоды сумлення.
З 205 пашкоджаных будынкаў пяць – мусульманскія, пяць – яўрэйскія, сем належаць Сведкам Іеговы, астатнія 188 – хрысціянскія. 29 належаць пратэстанцкім суполкам, 20 –Праваслаўнай Царкве Украіны, 4 – Рыма-Каталіцкаму Касцёлу, 3 – Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве. 132 аб’екты (68%) са 195 пашкоджаных хрысціянскіх будынкаў, цалкам або часткова разбураных, належаць Украінскай Праваслаўнай Царкве.
Найбольш пашкоджаных сакральных збудаванняў у Луганскай (56) і Данецкай (48), Кіеўскай (34) і Харкаўскай (25) абласцях.