Патрэба ў еўрапейскім плане прыёму і інтэграцыі мігрантаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта рэакцыя на чарговую трагедыю. Некалькі дзён таму сама меней 15 чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі лічацца зніклымі пасля таго, як дзве лодкі з мігрантамі затанулі ў грэчаскіх водах.
“Спачуванне ахвярам сёння павінна быць перш за ўсё заклікам да нацыянальных і наднацыянальных устаноў пакласці канец гэтай гекатомбе чалавечых жыццяў у Міжземным моры”, - сказаў ксёндз Каміла Рыпамонці, кіраўнік Цэнтра.
Прапанаваны ім план павінен уключаць спыненне гібелі людзей у моры шляхам інвеставання рэсурсаў у еўрапейскую пошукава-выратавальную аперацыю ў Міжземным моры; гарантаванне пастаянных і добра арганізаваных маршрутаў для бяспечнага ўезду мігрантаў у Еўропу, спрыянне ўз'яднанню сем'яў, дазвол на працу, праграмы прыёму і інтэграцыі; а таксама рэалізацыю планаў эвакуацыі і гуманітарных калідораў для ахвяр вайны або неліберальных і недэмакратычных рэжымаў.
Па словах дырэктара дабрачыннай структуры, кіраванне складанай з'явай міграцыі, што ўваходзіць у кампетэнцыю Еўрасаюза, "патрабуе дальнабачнасці, канцэпцыі і здольнасці пераадолення нацыяналізму і замкнёнасці".
Езуіцкі Centro Astalli на працягу 40 гадоў дапамагае людзям, якія прыязджаюць у Італію, хаваючыся ад вайны і насілля.