Прэзідэнт Францыі з візітам у Ватыкане
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пасля размовы са Святым Айцом Эмануэль Макрон сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас перамоў у Дзяржаўны сакратарыяце гаворка ішла пра розныя тэмы міжнароднага характару, пачынаючы ад вайны ва Украіне, з асаблівай увагай да гуманітарнай сітуацыі. Акрамя таго, абмяркоўвалася сітуацыя ў Каўказскім рэгіёне, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.
Эмануэль Макрон прыбывае з візітам у Ватыкан ужо ў трэці раз. Ён прымае ўдзел у трохдзённай сустрэчы пад назвай Вокліч аб міры, арганізаванай у Рыме каталіцкай дабрачыннай Супольнасцю святога Эгідзія. 25 кастрычніка палітык будзе прысутнічаць на малітве за мір ва Украіне і ў свеце, якая пройдзе ў рымскім Калізеі. У ёй возьме ўдзел Папа, прадстаўнікі розных Цэркваў, хрысціянскіх супольнасцей і сусветных рэлігій.