Пошук

Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін 

Візіт Дзяржсакратара Яго Святасці ў Парыж

Абмеркаванне пытанняў, якія выклікаюць агульную заклапочанасць, у прыватнасці, змена клімату, памяншэнне сацыяльных дыспрапорцый, харчовая бяспека і пошук міру – мэты рабочага візіту кардынала П'етра Параліна ў Парыж.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Вядома, што Дзяржсакратар Яго Святасці правядзе 27 кастрычніка 2022 года сустрэчу з Прэм'ер-міністр Элізабэт Борн. Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы ўрада Францыі, яна стане лагічным працягам нядаўняга візіту Прэзідэнта Рэспублікі ў Ватыкан. Паралін і Борн сустрэнуцца ўпершыню з моманту ўступлення апошняй на пасаду прэм'ер-міністра 16 мая 2022 года.

Кіраўнік дыпламатыі Святога Пасада прыбудзе ў Парыж праз некалькі дзён пасля візіту ў Ватыкан Эмануэля Макрона.
 

27 кастрычніка 2022, 10:20