Пошук

Падчас адкрыцця новага касцёла святога Францішка Ксаверыя ў аманскім Салах. 07.09.2019 Падчас адкрыцця новага касцёла святога Францішка Ксаверыя ў аманскім Салах. 07.09.2019 

Аман гатовы наладзіць дыпламатычныя адносіны з Святым Пасадам

Міністр замежных спраў Амана і сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі правялі перамовы аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Султанатам і Святым Пасадам, - паведаміла Times of Oman.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У ходзе тэлефоннай размовы дыпламаты таксама абмеркавалі шляхі спрыяння канструктыўнаму супрацоўніцтву і намаганням па ўмацаванні дабрабыту і згоды паміж народамі.

У размешчаным на Аравійскім паўвостраве Амане пражывае каля 5 мільёнаў чалавек. Каля 85% з іх вызнаюць іслам, які з'яўляецца афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй, але артыкул 28 Канстытуцыі абараняе свабоду рэлігійнай практыкі, калі яна не парушае ісламскі закон. Мусульманам забараняецца пераходзіць у хрысціянства.

Паводле апошніх ацэнак, у Амане налічваецца 138 тысяч католікаў, што складае амаль 70% усіх хрысціяне ў краіне. Яны належаць да Апостальскага вікарыяту Паўднёвай Аравіі. У краіне афіцыйна дзейнічае 4 каталіцкія парафіі: ў Сахары, Салале і дзве ў Маскаце. Больш за ўсё вернікаў з Індыі і Філіпін, а таксама з Непала, Пакістана, Шры-Ланкі і Бангладэш.
 

05 лістапада 2022, 11:36