Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак заклапочаны ростам насілля ў Святой Зямлі

Насілле знішчае будучыню, ламаючы жыццё самых маладых і аслабляючы надзею на мір, - заўважыў Папа пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў 27 лістапада 2022 года ў Ватыкане.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Я з заклапочанасцю сачу за ростам гвалту і сутыкненняў, якія адбываюцца на працягу некалькіх месяцаў у Палестыне і Ізраіле. У мінулую сераду два падступныя напады ў Іерусаліме прывялі да ранення многіх людзей і смерці ізраільскага юнака; і ў той жа дзень падчас узброеных сутыкненняў у Наблусе загінуў малады палестынец”, - зазначыў Святы Айцец.

“Гвалт знішчае будучыню, ламаючы жыццё самых маладых і аслабляючы надзею на мір. Молімся за гэтых памерлых маладых людзей і за іх сем’і, асабліва за іх маці. Я спадзяюся, што ізраільскія і палестынскія ўлады будуць мець большы інтарэс да пошуку дыялогу, будавання ўзаемнага даверу, без якога ніколі не будзе мірнага рашэння ў Святой Зямлі”, - падкрэсліў на завяршэнне свайго звароту Францішак.

27 лістапада 2022, 12:48