Пошук

Разбураны храм у Масуле. Ілюстрацыйнае фота Разбураны храм у Масуле. Ілюстрацыйнае фота 

ААН прызнала злачынствы ісламістаў супраць хрысціян у Іраку

ААН афіцыйна прызнала, што хрысціяне ў Іраку сталі ахвярамі ваенных злачынстваў з боку так званай Ісламскай дзяржавы. Справаздачу падрыхтавала следчая група Арганізацыі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Дакумент быў прадстаўлены на мінулым тыдні на пасяджэнні Савета бяспекі. Праведзенае расследаванне і сабраныя доказы паказваюць, што калі ісламісты ўзялі пад кантроль Ніневійскую раўніну, Масул і іншыя іракскія гарады, яе баевікі здзяйснялі злачынствы супраць чалавечнасці, а іх дзеянні былі накіраваны ў першую чаргу супраць хрысціян. Згадваюцца высяленне, прымусовае прыняцце ісламу, канфіскацыя маёмасці, знос храмаў і іншых рэлігійных помнікаў. У гэтым бралі ўдзел таксама лідары Ісламскай дзяржавы.

Каментуючы даклад ААН, халдэйскі архіепіскап Эрбіля Башар Варда нагадаў, што хрысціяне з самага пачатку казалі пра злачынствы і збіралі доказы ў справе. Дакумент ААН з'яўляецца дадатковым і важным доказам. Гэта ў нейкай ступені вяртае людзям годнасць і можа паспрыяць непаўтарэнню такіх злачынстваў. У пацярпелых з’явілася надзея на атрыманне кампенсацыі. Спадзяемся, што ўлады ЗША будуць у гэтым супрацоўнічаць з урадам Ірака, - сказаў іерарх.
 

09 снежня 2022, 11:29