Паралін: Ватыкан – гэта правільнае месца для перамоў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Дзяржсакратар Яго Святасці прыняў удзел у прэзентацыя кнігі Джорджа Ла Піра – раздзелы жыцця (Giorgio La Pira: i capitoli di una vita), якая прайшла ў італьянскім сенаце.
У мяне ёсць перакананне, што ўсе людзі добрай волі могуць спадзявацца выключна на дыялог і мір”, - патлумачыў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка. Хоць “сёння не бачна прагрэсу”, “Святы Пасад працягвае рабіць усё, што ў яго сілах, спрыяючы кожнай магчымай ініцыятыве”, але “ўсё залежыць ад волі бакоў спыніць канфлікт”.
Іерарх чарговы раз заявіў аб гатоўнасці Святога Пасада пасрэднічаць паміж бакамі. “Думаю, што Ватыкан – гэта правільнае месца. Мы пастараліся прапанаваць магчымасць сустрэцца з усімі і зрабіць гэта збалансавана. Мы прапануем прастору, дзе бакі могуць сустрэцца і пачаць дыялог. Яны самі вызначаюць метадалогію работы і змест”, - адзначыў ён.
Адказваючы на пытанне аб слёзах Францішка на Іспанскай плошчы 8 снежня 2022 года, калі ён маліўся за ахвяр вайны ва Украіне, кардынал Паралін адзначыў: “Гэта, безумоўна, быў вельмі моцны жэст, я чуў шмат людзей, якіх гэта вельмі кранула. Мы спадзяёмся, што адбудзецца прарыў: слёзы могуць растапіць нават самыя зацвярдзелыя сэрцы”.