Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Расія пра словы Папы: лічым інцыдэнт вычарпаным

Расія прыняла выбачэнні з боку Святога Пасада за словы Папы ў інтэрв'ю часопісу America аб тым, што найбольшыя зверствы падчас вайны ва Украіне здзейснілі салдаты нярускіх народаў, такіх як чачэнскі і бурацкі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Лічым інцыдэнт вычарпаным і разлічваем на працяг канструктыўнага ўзаемадзеяння з Ватыканам, - заявіла на брыфінгу ў Маскве афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.

Яна паведаміла, што з Святога Пасада па дыпламатычных каналах была накіравана нота з афіцыйнай заявай кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна. Акрамя выбачэнняў, прагучала запэўненне, што Святы Пасад з глыбокай павагай ставіцца да ўсіх народаў Расіі, іх годнасці і культуры, а таксама да ўсіх народаў свету.

Захарава дадала, што ўменне прызнаць памылку сустракаецца ўсё радзей у сучасных міжнародных зносінах. Яна адзначыла, што гэта сітуацыя дэманструе, што Святы Пасад не толькі запрашае да дыялогу, але і ведае, як яго весці. Такі падыход выклікае павагу.

Адказваючы на пытанне аб інфармацыі, агучанай расійскім бокам, кіраўнік Залы Друку Святога Пасада Матэа Бруні пацвердзіў факт дыпламатычных кантактаў у гэтым пытанні, але нічога не паведаміў пра іх змест.
 

19 снежня 2022, 07:48