Аргенціна: кубак чэмпіянату свету па футболе ў санктуарыі
Старшыня Аргенцінскай футбольнай асацыяцыі (AFA) Клаўдыё "Чыкі" Тапія здзейсніў паломніцтва з кубкам чэмпіянату свету па футболе ў нацыянальны марыйны санктуарый у Лухане.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Перад выявай Маці Божай ён падзякаваў за перамогу футбольнай зборнай краіны на чэмпіянаце свету, - гаворыцца ў паведамленні на сайце луханскага санктуарыя. Малітвай “Вітай, Марыя” рэктар базылікі, ксёндз Лукас Гарсія падзякаваў за перамогу, “якая з’яўляецца вялікай радасцю для ўсяго аргенцінскага грамадства”.
Марыйны санктуарый у Лухане знаходзіцца ў 70 кіламетрах ад Буэнас-Айрэса і з’яўляецца адной з самых важных святыняў Паўднёвай Амерыкі. Вірхен дэ Лухан (Багародзіца з Лухана) – апякунка Аргенціны, Уругвая і Парагвая.
09 студзеня 2023, 10:47