Пошук

Джына Лалабрыджыда Джына Лалабрыджыда  (AFP or licensors)

Osservatore Romano пра доўгую кар'еру Джыны Лалабрыджыды

16 студзеня 2023 года памерла зорка пасляваеннага італьянскага кінематографа Джына Лалабрыджыда. Ёй было 95 гадоў. Ватыканская газета L'Osservatore Romano прысвяціла артыкул доўгай кар'еры італьянскай дзівы, якая атрымала мноства прэстыжных узнагарод.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Джына Лалабрыджыда нарадзілася ў італьянскім Субіяка. Разам са сваёй даўняй суперніцай Сафіяй Ларэн, яна стварыла вобраз італьянскай дзівы, а затым праславілася і на міжнародных здымачных пляцоўках.

У калектыўную свядомасць актрыса ўвайшла дзякуючы дзвюм ралям: гарэзлівай берсальершы ў карціне Хлеб, каханне і фантазія і феі з блакітнымі валасамі ў Пінокіа рэжысёра Луіджы Каменчыні.

Шырокую вядомасць Лалабрыджыдзе прынеслі ў 1950-е гады фільмы Ударыць у набат і Фанфан-цюльпан. Спробы надаць яе творчасці большай глыбіні рабілі рэжысёры Марыё Салдаці ў фільме Правінцыялка, Луіджы Зампа ў Рымлянке і Рэната Кастэлані ў Шалёным моры. Лалабрыджыда здымалася з такімі буйнымі акторамі, як Хамфры Богарт, Тоні Кёрціс, Рок Хадсон, Юл Брынер.

З сярэдзіны сямідзесятых гадоў актрыса вырашыла пакінуць кінематограф, каб паспяхова прысвяціць сябе фатаграфіі і скульптуры.

Джына Лалабрыджыда атрымала мноства прэстыжных узнагарод, сярод якіх вылучаецца прэмія Давід дзі Данатэла за кар'еру, прысуджаная ёй у 1996 годзе.

17 студзеня 2023, 12:14