Папскі палёт у Афрыку кліматычна нейтральны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Згодна з інфармацыяй, новы Airbus 350, які выкідвае на чвэрць менш CO2, чым яго папярэднік, будзе выкарыстоўвацца падчас усяго шасцідзённага візіту Папы ў Афрыку, які пачаўся 31 студзеня 2023 года. Астатнія выкіды будуць кампенсаваныя ў рамках сертыфікаванай праграмы аховы клімату; акрамя таго, 0,5 працэнта паліва будзе паступаць з невыкапнёвых рэсурсаў.
Нагадаем, у апублікаванай у 2015 годзе энцыкліцы Laudato si’ Папа заклікаў да рэзкага скарачэння выкідаў парніковых газаў і кардынальнай змены ладу жыцця. Ён прадставіў свае пастулаты адносна аховы клімату ў рамках канцэпцыі інтэгральнай экалогіі, якая ўключае ў тым ліку сацыяльную справядлівасць і ўстойлівае развіццё.
Працягласць палёту Францішка ў Кіншасу, сталіцу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, а адтуль у Джубу ў Паўднёвым Судане і назад у Рым, складзе прыкладна 12 600 кіламетраў. Паколькі Ватыкан не мае ўласнага самалёта, заўсёды фрахтуецца чартарны.
ITA абвясціла, што камандзірам экіпажа падчас 40-га замежнага падарожжа Францішка будзе Масіміліяна Марсэлі. Гэты дасведчаны пілот стаў вядомы пасля таго, як падчас папскай паездкі ў Мексіку ў 2016 годзе бяспечна прызямліў самалёт, нягледзячы на тое, што падчас заходу на пасадку быў атакаваны лазерным праменем.