Папу непакоіць сітуацыя ў Святой Зямлі і на Паўднёвым Каўказе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
29 студзеня 2023 года, пасля малітвы Анёл Панскі Папа нагадаў пра смерць дзесяці палесцінцаў, у тым ліку жанчыны, забітых падчас ізраільскіх антытэрарыстычных ваенных дзеянняў у Палесціне; і пра тое, што адбылося каля Іерусаліма ў пятніцу вечарам, калі сем ізраільскіх яўрэяў былі забітыя і трое параненыя пасля малітвы ў сінагозе. Гэта зрабіў палесцінец.
“Спіраль смерці, якая ўзмацняецца з кожным днём, толькі закрывае тыя нешматлікія пробліскі даверу, якія існуюць паміж двума народамі. Ад пачатку году ў перастрэлках з ізраільскай арміяй загінулі дзясяткі палесцінцаў. Я заклікаю ўрады дзвюх краін і міжнародную супольнасць неадкладна і без прамаруджвання знайсці іншыя шляхі, якія ўключаюць дыялог і шчыры пошук міру. Памолімся аб гэтым, браты і сёстры”, - звярнуўся Францішак.
Ён таксама звярнуў увагу на “сур'ёзную гуманітарную сітуацыю ў Лачынскім калідоры на Паўднёвым Каўказе”. “Я побач з усімі, хто ў сярэдзіне зімы вымушаны спраўляцца з гэтымі бесчалавечнымі ўмовамі. Неабходна прыкласці ўсе намаганні на міжнародным узроўні, каб знайсці мірныя рашэнні на карысць людзей”, - заклікаў Святы Айцец.