Пантыфік павіншаваў з Новым годам па месяцовым календары
“Хачу пажадаць міру і ўсяго добрага ўсім тым, хто святкуе Новы год па месяцовым календары на Далёкім Усходзе і ў розных частках свету”, - звярнуўся Папа 22 студзеня 2022 года пасля малітвы Анёл Панскі.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Францішак скарыстаўся нагодай і выказаў духоўную блізкасць усім, “хто перажывае хвіліны выпрабаванняў, выкліканых пандэміяй каронавіруса, у надзеі, што цяперашнія цяжкасці хутка будуць пераадолены”.
“Спадзяюся, што дабрыня, чуласць, салідарнасць і згода, якія адчуваюцца ў сем'ях, што традыцыйна ўз'ядналіся ў гэтыя дні, заўсёды змогуць праймаць і характарызаваць нашы адносіны, сямейныя і грамадскія, каб мець магчымасць жыць мірным і шчаслівым жыццём. З Новым годам!”, - пажадаў Пантыфік.
22 студзеня 2023, 13:09