Італьянскі біскуп: асуджэнне масонства па-ранейшаму ў сіле
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Як прызнаўся іерарх, да гэтага яго падштурхнула публічная дзейнасць масонаў у яго дыяцэзіі, а ў прыватнасці, канферэнцыя, арганізаваная мясцовай ложай, з правакацыйнай назвай: Святы Францішак – містыка ці эзатэрыка.
У гэтых абставінах арцыбіскуп Фортэ палічыў патрэбным нагадаць, што асуджэнне масонства з боку Касцёла застаецца ў сіле. Католікі, якія належаць да ложы, знаходзяцца ў смяротным граху і не могуць прымаць Святую Камунію.
У афіцыйнай заяве звяртаецца ўвага на тое, што з гэтага правіла няма выключэнняў, а негатыўная ацэнка Касцёлам масонскіх аб’яднанняў застаецца нязменнай, паколькі іх прынцыпы несумяшчальныя з касцёльным вучэннем. Такім чынам, членства ў ложах забаронена.
Арцыбіскуп Фортэ спасылаецца як на канон 1374 Кодэкса кананічнага права, так і на яго інтэрпрэтацыю Кангрэгацыяй Веравучэння з 1983 года.