Кардынал аб сітуацыі ў Нікарагуа: наша сіла ў малітве і прабачэнні
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх звярнуў увагу на сітуацыю прысуджанага рэжымам Артэгі да 26 гадоў зняволення біскупа. “Хтосьці спытаў мяне: “Што мы можам зрабіць для біскупа Альварэса?”. Маліцца – гэта наша сіла. Маліцеся, каб Пан даў яму сілу і праніклівасць ва ўсім, што ён можа зрабіць. Прашу працягваць малітву за ўсіх нас, каб Пан даў прасвятленне. Перш за ўсё, няхай у нашых сэрцах не будзе нянавісці і крыўды: яны не ўласцівыя нам, хрысціянам. Хрысціянін унікальны менавіта таму, што павінен любіць і рашуча прабачаць”, - сказаў кардынал Брэнэс.
Нагадаем, нікарагуанскі суд прысудзіў каталіцкага Біскупа Матагальпы Раланда Альварэса да 26 гадоў пазбаўлення волі на наступны дзень пасля таго, як той адмовіўся сесці на борт самалёта, які перавозіў 222 палітычных зняволеных у выгнанне ў ЗША.