Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскуп Раланда Альварэс Біскуп Раланда Альварэс 

Нікарагуа: драконаўскае пакаранне для біскупа

Суд Нікарагуа прысудзіў каталіцкага Біскупа Матагальпы Раланда Альварэса да 26 гадоў пазбаўлення волі на наступны дзень пасля таго, як той адмовіўся сесці на борт самалёта, які перавозіў 222 палітычных зняволеных у выгнанне ў ЗША.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Суд прызнаў 56-гадовага іерарха “здраднікам краіны” і пастанавіў, што ён не будзе вызвалены з турмы да 2049 года. Ён быў пазбаўлены нікарагуанскага грамадзянства і аштрафаваны на 1600 долараў.

Паліцыя арыштавала біскупа Альварэса ў жніўні 2022 года. Суды абвінавацілі яго ў “змове” і распаўсюдзе “фальшывых навін”. Іерарх адкрыта крытыкаваў тое, што лічыў абмежаваннем рэлігійнай свабоды з боку левага рэжыму Артэгі.

Адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і ўладамі Нікарагуа знаходзяцца ў крызісе з 2018 года, калі пратэстоўцы, якія патрабавалі адстаўкі прэзідэнта, схаваліся ў храмах. Тады Артэга абвінаваціў католікаў у саўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту, нібыта ініцыяванага Вашынгтонам. Улады выслалі з краіны апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Вальдэмара Зомертага, а ў ліпені – 18 сясцёр з Ордэна місіянерак любові.
 

11 лютага 2023, 11:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031