Пошук

Прадстаўнікі Усеўкраінскай рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый на сустрэчы з Францішкам. 25.01.2023 Прадстаўнікі Усеўкраінскай рады Цэркваў і рэлігійных арганізацый на сустрэчы з Францішкам. 25.01.2023  (Vatican Media)

Украіна: дзень посту і малітвы ў гадавіну расійскага ўварвання

Усеўкраінская рада Цэркваў і рэлігійных арганізацый заклікала зрабіць 24 лютага 2023 года, гадавіну пачатку вайны Расіі супраць Украіны, днём посту і ўсенароднай малітвы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Калі Расія вераломна напала на Украіну 24 лютага 2022 года, многія палітыкі і эксперты прагназавалі, што Кіеў падзе на працягу трох дзён”, - гаворыцца ў адмысловым звароце. Між тым “цяпер эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што здарыўся цуд і ўкраінцы спынілі сілы, якія ў разы перавышалі іх колькасна і тэхнічна”, - звярнулі ўвагу аўтары.

Рэлігійныя прадстаўнікі выказалі перакананне ў тым, што “Бог умяшаўся ў адказ на магутную малітву за Украіну, якая ў тыя дні разляцелася па свеце”. Таму яны лічаць вельмі важным, каб вернікі розных канфесій “24 лютага 2023 года аб'ядналіся ў посце, малітве і добрых справах дзеля перамогі Украіны”.
 

22 лютага 2023, 10:49