Пошук

Імша ў сеульскай катэдры Імша ў сеульскай катэдры  (ANSA)

Апытанне ў Паўднёвай Карэі: высокі давер да Каталіцкага Касцёла

Сярод рэлігійных суполак Паўднёвай Карэі Каталіцкі Касцёл карыстаецца самым высокім узроўнем даверу. Такія вынікі паказала адмысловае даследаванне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паводле апытання, 21,4 працэнтаў рэспандэнтаў заявілі аб сваім даверы Касцёлу. Пратэстанцкія супольнасці занялі другое месца з 16,5 працэнтамі, а будызм – трэцяе з 15,7 працэнтамі.

У апытанні Korean Church Social Trust Survey таксама параўноўваўся ўзровень адабрэння сацыяльнай дзейнасці асобных рэлігій. Тут католікі таксама занялі першае месца з 29,4 працэнтамі. На другім месцы пратэстанты з 20,6 працэнтамі, а на трэцім – будысты з 6,8 працэнтамі.

У Паўднёвай Карэі свабода веравызнання гарантаваная Канстытуцыяй. Афіцыйна 56 працэнтаў паўднёвакарэйцаў не рэлігійныя. Каля 20 працэнтаў – пратэстанты, 8 працэнтаў – католікі, 16 працэнтаў – будысты і вызнаўцы карэйскага шаманізму.
 

03 сакавіка 2023, 10:37