Барталамей І павіншаваў Францішка з юбілеем пантыфікату
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“За гэтыя дзесяць гадоў наша сяброўства і супрацоўніцтва, асабліва ў служэнні нясення суцяшэння і міру ўсяму Божаму народу, а таксама ў заданні спрыяць клопату і аздараўленню ўсяго Божага стварэння, зблізілі нас у нашай агульнай перакананасці і намаганнях бачыць аблічча і прымаць прысутнасць Пана нашага Езуса Хрыста ў найменшых з нашых церпячых братоў і сясцёр”, - напісаў ганаровы лідар праваслаўнага свету.
Экуменічны Патрыярх падкрэсліў, што цэніць прыярытэты кіраўніцтва Папы, вітае разважлівасць яго дзеянняў і захапляецца яго дасягненнямі. Ён прызнаўся, што не можа дачакацца наступных супольных крокаў, у той час, “як мы набліжаемся да гістарычнага ўспаміну і надзвычайнага святкавання Першага Усяленскага Сабору ў Нікеі, на якім былі сфармуляваны асноўныя часткі нашага хрысціянскага Сімвала веры”.