ЦАР: выкрадзены кардынал – на свабодзе
У Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы ў гэтыя дні з трывогай абмяркоўваюць лёс кардынала Д’еданэ Нзапалаінгі, выкрадзенага 17 сакавіка 2023 года і вызваленага на наступны дзень.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Іерарх, які знаходзіўся з пастырскім візітам у прэфектуры Верхняе Кота, быў выкрадзены ўзброенымі людзьмі ў вёсцы Уада. Яны запатрабавалі выкуп.
Як паведамляюць мясцовыя крыніцы, менавіта перамовы міратворцаў ААН з узброенай групоўкай зрабілі магчымым вызваленне кардынала. Насельніцтва таксама “аказала ціск” з гэтай мэтай.
Прэм'ер-міністр Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Фелікс Малуа заявіў, што ён "уважліва сочыць за сітуацыяй". Паводле яго, кардынал Нзапалаінга "працягне сваю місію" на паўночным усходзе Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.
21 сакавіка 2023, 09:42