Папскі ўніверсітэт і мячэць у Рыме абвясцілі аб супрацоўніцтве
Ян Глінскі
Гістарычны дакумент, які стаў важным этапам на шляху да збліжэння паміж хрысціянамі і мусульманамі, быў падпісаны папам Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхарам Ахмадам Аль-Таебам з Каіра ў 2019 годзе. Таксама будзе пашырацца інфармацыя пра тэматычна звязауюя з дэкларацыяй энцыкліку Францішка Fratelli tutti (2020).
Падчас прэзентацыі ініцыятывы, аднак, не было паінфармавана, у якой дакладна форме будзе праходзіць супрацоўніцтва.
Рэктар францішканскай установы айцец Агустын Эрнандэс Відалес падкрэсліў, што ўніверсітэты павінны ўтвараць сетку, каб удзельнічаць у “змене парадыгмы” дзеля большай талерантнасці паміж рэлігійнымі супольнасцямі.
З мусульманскага боку ва ўрачыстасці ў папскім універсітэце прынялі ўдзел імам Вялікай мячэці Надэр Акад і генеральны сакратар Цэнтра ісламскай культуры Італіі Абдула Рэдуан.
Мячэць, адкрытая ў 1994 годзе на поўначы Рыма, з’яўляецца адным з найбуйнейшых мусульманскіх храмаў у Еўропе за межамі Турцыі. Францішканскі ордэн па традыцыі падтрымлівае блізкія адносіны з ісламскім светам, у тым ліку як ахоўнікі хрысціянскіх месцаў на Святой Зямлі.