Святая Зямля: Патрыярхаты патрабуюць аховы святых месцаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Сапраўдная хрысціянская прысутнасць у Святой Зямлі знаходзіцца ў вялікай небяспецы", - гаворыцца ў заяве, апублікаванай 19 сакавіка 2023 года.
На праваслаўных архіепіскапа і святара быў здзейснены напад. Гэта адбылося падчас нядзельнай літургіі ў праваслаўнай базыліцы Гроба Гасподняга. Грэчаскі Патрыярхат заклікаў міжнародную супольнасць неадкладна ўмяшацца, гарантаваць бяспеку іерусалімскім хрысціянам і іх храмам.
Занепакоенасць актамі насілля выказалі і каталіцкія біскупы Святой Зямлі. Паводле заявы, апублікаванай 18 сакавіка 2023 года, двума днямі раней у Назарэце адбылася перастрэлка ў кляштары і прылеглай да яго школе францішканаў.
Прадстаўнік лацінскага Патрыярхата ў Іерусаліме, біскуп Рафік Нахра, назваў гэта "вельмі небяспечным і трывожным прэцэдэнтам" і заклікаў да неадкладнага расследавання. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.