Пошук

Электрагенератары для жыхароў Украіны Электрагенератары для жыхароў Украіны 

Святы Айцец адправіў гуманітарную дапамогу ва Украіну

Чарговы гуманітарны груз ад Папы прыбыў ва Украіну. Ён быў падрыхтаваны Дыкастэрыяй па міласэрным служэнні і валанцёрамі пры рымскай грэка-каталіцкай базыліцы святой Сафіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Лекі, электрагенератары, прадукты харчавання і рэчы першай неабходнасці ад Святога Айца 29 сакавіка 2023 года былі дастаўлены ў Харкаў – горад ля самай мяжы з Расіяй, які прыняў на сябе першы ўдар шырокамаштабнага ўварвання і доўгі час знаходзіўся ў аблозе, падвяргаючыся бязлітасным абстрэлам.

“Апостальская элемазінарыя шчыра ўдзячная ўсім кіроўцам, якія адправіліся ва Украіну, мужна кідаючы выклік цяжкасцям, і здолелі дабрацца да месца прызначэння”, - сказаў у інтэрв’ю Vatican News кардынал Конрад Краеўскі, прэфект Дыкастэрыі па міласэрным служэнні.

Іерарх звярнуў увагу на тое, што гэта місія была небяспечнай і патрабавала асцярожнасці і разважлівасці, бо вайна не закончылася і пагроза трапіць пад абстрэлы не знікла. “Толькі пасля завяршэння экспедыцыі я змог паведаміць пра яе. Трэба і надалей прыкладаць намаганні, дапамагаць і маліцца за змучаную Украіну”, - дадаў ватыканскі кардынал.
 

30 сакавіка 2023, 09:30