Дзень зямлі: экалагічнае навяртанне пад сілу кожнаму
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Кардынал Жазэ Таленціна дэ Мендонса ўдзельнічаў у экалагічным мерапрыемстве на тэрыторыі Віла Баргезэ ў Рыме, арганізаваным у 53-ы Дзень зямлі, які прайшоў пад дэвізам: Інвестуйце ў нашу планету. Арганізатары экагарадка пад адкрытым небам імкнуліся прыцягнуць увагу ўстаноў, урадаў і шырокай грамадскасці да неабходнасці клапаціцца аб навакольным асяроддзі.
"Мы, вернікі – мужчыны і жанчыны, “выхаваныя" надзеяй. Для нас надзея – гэта заўсёды шлях. Праўда, у нас шмат праблем, і адна з іх уздымаецца ў гэтай вёсцы: настойлівая неабходнасць нешта рабіць, шукаць новыя парадыгмы развіцця, новыя спосабы засялення Зямлі, стварэння суіснавання паміж народамі і людзьмі. Гэта велізарны выклік, і нам яшчэ шмат чаго трэба зрабіць", - падкрэсліў кардынал Таленціна.
Ён адзначыў, што "гэтая вёска з'яўляецца таксама сігналам SOS, заклікам да сумлення". “З'яўляюцца маленькія рэчы і маленькія жэсты, і гэта мяне вельмі ўразіла, таму што экалагічнае навяртанне не толькі для моцных гэтага свету, для вялікіх Зямлі, для дзяржаў, яно павінна ўвайсці ў паўсядзённае жыццё. Гэта пад сілу кожнаму, нават самаму малому і безабароннаму, і гэта тое, што аб'ядноўвае ўсіх нас", - сказаў прэфект Дыкастэрыі па культуры і адукацыі.