Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Jeux, Poeme dansé
Расклад Падкасты
Азоўсталь. Ілюстрацыйнае фота Азоўсталь. Ілюстрацыйнае фота  (ALEXANDER ERMOCHENKO)

Нунцый ва Украіне: летась Папа збіраўся прыехаць у Марыупаль

Папа летась збіраўся прыехаць у Марыупаль, каб дапамагчы ў эвакуацыі мірных жыхароў і ўкраінскіх вайскоўцаў з горада, акружанага расійскім войскам, - паведаміў апостальскі нунцый ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас сустрэўся ў рэжыме анлайн з удзельнікамі італьянскага Каравана міру StopTheWarNow, які прывёз гуманітарную дапамогу ва Украіну.

Папскі дыпламат адзначыў, што акцыя з'яўляецца спробай абудзіць сумленне. "І гэта вельмі важна, таму што мы бачым, што ў некаторых месцах вайна ва Украіне апісваецца як футбольны матч", - з жалем адзначыў ён. Іерарх дадаў, што "гэту вайну так цяжка ўрэгуляваць, што нам можа дапамагчы толькі цуд".

Адказваючы на пытанне ўдзельнікаў Каравана міру аб магчымым візіце Францішка ва Украіну, Кульбокас прызнаўся, што гэта магло адбыцца яшчэ ў 2022 годзе, калі на розных узроўнях абмяркоўвалася магчымасць эвакуацыі грамадзянскіх асоб і салдат з Марыупаля ў іншую краіну.

"Падчас падрыхтоўкі гэтага плана мы спыталі Святога Айца, ці можа ён прысутнічаць у Марыупалі ў якасці маральнага гаранта, і Папа сказаў "так". Ужо ў маі ў нас было адабрэнне Святога Айца. Проста пазней гэты план не спрацаваў", - падзяліўся нунцый ва Украіне.
 

04 красавіка 2023, 10:12
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031