Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі саміту высокага ўзроўню Moneyval у Варшаве Удзельнікі саміту высокага ўзроўню Moneyval у Варшаве 

Прадстаўнік Святога Пасада прыняў удзел у пасяджэнні Moneyval

Да недапушчэння злоўжывання стандартамі барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму заклікаў прадстаўнік Святога Пасада на саміце высокага ўзроўню Moneyval, які завяршыўся ў Варшаве.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Неабходна пазбегнуць таго, "каб меры па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму абмяжоўвалі або перашкаджалі здольнасці няўрадавых і дабрачынных арганізацый аказваць гуманітарную дапамогу ўразлівым групам і асобам", - заявіў 25 красавіка 2023 года мансеньёр Раберта Кампізі, саветнік па агульных пытаннях Дзяржаўнага сакратарыята на форуме Камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мер па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.

На думку Святога Пасада фінансавыя злачынствы “ствараюць усё большую пагрозу для цэласнасці міжнародных фінансавых сістэм і падрываюць упарадкаванае суіснаванне ў дэмакратычным грамадстве і вяршэнства права”.

Кампізі звярнуў увагу на выпадкі, калі стандартамі барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму злоўжывалі з мэтай перашкодзіць законнай працы грамадзянскай супольнасці і гуманітарных арганізацый.
 

26 красавіка 2023, 14:02
Prev
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 
Next
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728