Пошук

Інтэр'ер Латэранскага палаца Інтэр'ер Латэранскага палаца 

Латэранскі палац запрашае на Ноч музеяў

У суботу, 13 мая 2023 года, Латэранскі палац далучыцца да акцыі Ноч музеяў. Дзверы рэзідэнцыі Біскупаў Рыма адчыняцца з 17:00 да 23:00 гадзін.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Ноч музеяў у Латэранскім палацы – гэта ўнікальная магчымасць прагуляцца па дзесяці парадных залах і зазірнуць у папскія апартаменты, упершыню адкрытыя для публікі.

Акрамя наведвання залаў, у музейную ноч можна будзе пачуць барочную музыку італьянскіх кампазітараў XVII стагоддзя, якую на тагачасных інструментах выканаюць супрацоўнікі дэпартамента старажытнай музыкі Кансерваторыі святой Цэцыліі ў Рыме.

Кошт уваходу: 1 еўра. Пры браніраванні і набыцці квіткоў анлайн кошт складзе 2,50 еўра. Атрыманыя сродкі будуць выкарыстаны для падтрымкі праектаў салідарнасці і сацыяльнай інклюзіўнасці. У прыватнасці, даходы ад адкрыцця Латэранскага палаца будуць перададзеныя Next Gen Together, праекту Рымскай дыяцэзіі па сацыяльнай і лічбавай інтэграцыі перыферый.

Латэранскі палац быў афіцыйнай рэзідэнцыяй Пантыфікаў на працягу стагоддзяў. Зараз у ім знаходзіцца ватыканскі Гістарычны музей, а таксама офісы Рымскага вікарыяту і рэзідэнцыя Папскага вікарыя для Рымскай дыяцэзіі. Да палацу прымыкае Латэранская базіліка, якая з'яўляецца катэдральным саборам Рымскай дыяцэзіі.

10 мая 2023, 13:08