Пошук

Андрэй Юраш з Папам Францішкам Андрэй Юраш з Папам Францішкам  (AFP or licensors)

Дыпламат абверг паведамленні аб украінска-ватыканскім крызісе

Сустрэча Францішка і Уладзіміра Зяленскага была "адкрытым і плённым абменам думкамі" – стасункі "ніколі не былі такімі інтэнсіўнымі, як цяпер", - паведаміў пасол Украіны пры Святым Пасадзе.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Андрэй Юраш у інтэрв’ю Corriere della Sera абверг інфармацыю аб тым, што нібыта паміж Украінай і Святым Пасадам існуе крызіс. Суботняя размова ў Ватыкане таму пацвярджэнне. Калі і ўзнікла ілжывае ўражанне пра палеміку, то гэта адбылося толькі таму, што "абодва бакі не растлумачылі свае асноўныя ўмовы да пачатку размовы". Тым не менш, абмен быў узаемавыгадным.

“Калі б пасрэдніцтва Святога Пасада ўключала пункты ўкраінскага мірнага плана, яно, безумоўна, было б з вялікай радасцю прынята”, - паведаміў дыпламат. “У нас няма сумненняў у тым, што Святы Пасад хоча супрацоўнічаць, прынамсі, на аснове некаторых пунктаў мірнага плана”, - дадаў ён, нагадваючы, што ў аснове ўкраінскага мірнага плана ляжыць поўны вывад расійскіх войск з украінскай тэрыторыі і гарантыі бяспекі для краіны.

Пасол Украіны ў чарговы раз падкрэсліў, што адносіны паміж Украінай і Святым Пасадам ніколі не былі такімі інтэнсіўнымі, як цяпер. Прэзідэнт Зяленскі ў чарговы раз запрасіў Папу ў Кіеў. Аднак ён сумняваецца, што гэта падарожжа трэба звязваць з папскім візітам ў Маскву.

Зяленскі і Францішак правялі працяглую гутарку 13 мая 2023 года ў рамках паездкі прэзідэнта Украіны ў Еўропу. Пазней палітык на італьянскім тэлебачанні адхіліў магчымасць пасрэдніцтва Пантыфіка паміж ім і прэзідэнтам Расіі, заявіўшы, што з Пуціным немагчыма весці перамовы.
 

15 мая 2023, 12:05