Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Адно з пасяджэнняў Сусветнай рады Цэркваў Адно з пасяджэнняў Сусветнай рады Цэркваў  (Peter Williams/WCC)

Сёлета Сусветная рада Цэркваў адзначае сваё 75-годдзе

Сусветная рада Цэркваў адзначае сваё 75-годдзе. Святкаванне юбілею, якое працягнецца з чэрвеня па снежань 2023 года, будзе сканцэнтравана на садзейнічанні ўзаемаразуменню і супрацоўніцтву паміж хрысціянамі ва ўсім свеце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Юбілейныя ўрачыстасці таксама маюць на мэце заахвоціць маладыя пакаленні да ўдзелу ў экуменічным руху, пераасэнсаваць сучасныя праблемы і мінулыя ініцыятывы. Рада хоча, каб святкаванне 75-годдзя дапамагло разглядзець у ёй платформу, здольную аб'яднаць хрысціян, таксама і ў вельмі цяжкія часы.

Юбілейныя ўрачыстасці пачнуцца пасяджэннем Вышэйшага камітэта 21-27 чэрвеня 2023 года ў Жэневе.

Сусветная рада Цэркваў была заснавана ў 1948 годзе. Сёння яна аб'ядноўвае 352 пратэстанцкія, праваслаўныя і старакаталіцкія Цэрквы і супольнасці ў больш чым 110 краінах. Яны прадстаўляюць каля 580 мільёнаў хрысціян ва ўсім свеце.

Каталіцкі Касцёл не з'яўляецца чальцом асацыяцыі, але яго назіральнікі прымаюць удзел у яе пасяджэннях з 1961 года. У 1965 годзе была створана сумесная рабочая група. Каталіцкія тэолагі працуюць у важных камітэтах Сусветнай рады Цэркваў.
 

24 мая 2023, 11:48
Prev
February 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728 
Next
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031