Святы Пасад на біенале ў Венецыі: сціпласць змяняе светапогляд
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
На гэта іерарх указаў, з нагоды венецыянскай архітэктурнай біенале, дзе Святы Пасад мае свой павільён. Ён размешчаны ў садах і будынку бенедыктынскага абацтва Сан-Джорджа-Маджорэ, дзе створаны месцы для сузірання і сустрэч.
Экспазіцыя, прысвечаная тэме Сацыяльнае сяброўства – сустрэча ў садзе, нагадвае аб пакліканні Венецыі, якая з'яўляецца горадам мастоў, будаваць грамадскія повязі, у якіх мае патрэбу сучасны свет.
"На розум прыходзіць вучэнне Папы Францішка аб неабходнасці пабудовы сацыяльнага сяброўства, якое асабліва актуальна ў цяперашнім гістарычным кантэксце. У пэўнай ступені ў гэтым павільёне адлюстравана ідэнтычнасць Венецыі. Яна заўсёды была горадам, які аб'ядноўвае і застаецца месцам сустрэчы людзей розных нацыянальнасцей, культур і рэлігій", - сказаў Патрыярх у інтэрв'ю Vatican News.
Ён падкрэсліў, што "ў гэтыя дні Венецыя зноўку адкрывае сваю ДНК, свае карані, але пры гэтым глядзіць у будучыню, паколькі Папа паказвае нам на праблему ўстойлівасці перад выклікамі тэхналогій, якія штурхаюць нас да эксплуатацыі стварэння".
Наведвальнікі ватыканскага павільёна не знойдуць там футурыстычных канструкцый і новых форм, але сад, расліны і паўторнае выкарыстанне будаўнічых матэрыялаў. Менавіта сціпласць дазваляе пераасэнсаваць наш светапогляд, думаць пра свет як пра хатняе асяроддзе, - лічаць яго стваральнікі.