Пошук

Кароль Карл III Кароль Карл III  

Вялікабрытанія: на каранацыі будуць каталіцкія біскупы

Упершыню пасля Рэфармацыі на каранацыі караля Карла III зноў будуць прысутнічаць каталіцкія біскупы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Згодна з праграмай каранацыйнай літургіі, апублікаванай Англіканскай Царквой, кароль Карл у канцы цырымоніі 6 мая 2023 года атрымае благаслаўленне ад каталіцкага арцыбіскупа Вестмінстэрскага, кардынала Вінцэнта Нікалса.

Таксама ўпершыню – па просьбе новага караля – чакаецца, што на цырымоніі каранацыі будуць прысутнічаць прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцей. Гаворка ідзе пра грэчаска-праваслаўнага архіепіскапа Вялікабрытаніі Нікітаса Луліяса і лідара Свабодных Цэркваў Хелен Кэмеран. Таксама новым з'яўляецца тое, што яшчэ да сваёй каранацыі Карл III дасць абяцанне “абараняць усе рэлігіі”.

Акрамя таго, пасля цырымоніі будзе зачытана сумеснае прывітанне каралю ад усіх рэлігій. Згодна з праграмай, прадстаўнікі юдаізму, ісламу, індуізму, будызму і сікхізму павітаюць караля Карла як "суседзі па веры".
 

02 мая 2023, 10:04