Пошук

Наступствы чыгуначнай катастрофы ў Індыі Наступствы чыгуначнай катастрофы ў Індыі  (AFP or licensors)

Францішак моліцца за ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Індыі

Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Індыі. У выніку сутыкнення трох цягнікоў загінулі па меншай меры 288 чалавек, пацярпелі каля 900 пасажыраў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Пантыфік быў глыбока засмучаны паведамленнем пра здарэнне, падкрэсліў кардынал Дзяржсакратар П'етра Паралін у тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Леапольда Джэрэлі, Апостальскага нунцыя ў Індыі.

Францішак запэўніў, усіх каго закранула трагедыя ў сваёй духоўнай блізкасці, давяраючы душы загінулых поўнай любові міласэрнасці Усемагутнага. Ён выказаў спачуванні тым, хто аплаквае страту сваіх блізкі, а таксама запэўніў у малітве за шматлікіх параненых і супрацоўнікаў ратавальных службаў, просячы для іх аб боскіх дарах адвагі і суцяшэння.

Трагедыя адбылася ў індыйскім штаце Адзіша, вечарам 2 чэрвеня 2023 года, калі пасажырскі цягнік сутыкнуліся з таварным саставам. Затым у іх урэзаўся яшчэ адзін пасажырскі цягнік.

03 чэрвеня 2023, 13:50